Пушылін распавёў, пра што не дамовіліся на перамовах у Мінску
Па яго словах, не вырашанае пытанне аб выбарах на Данбасе.
У Мінску прайшло пасяджэнне працоўнай падгрупы па палітычных пытаннях на Данбасе. Пасля сустрэчы прадстаўнік так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Дзяніс Пушылін паведаміў журналістам, што пакуль не ўдалося вырашыць пытанне аб выбарах на Данбасе.
"Гэтае пытанне сёння было на парадку дня. Падымаліся асобныя спрэчныя пытанні. Яны не знайшлі зараз вырашэння, але, спадзяюся, на бліжэйшых сустрэчах ўсё вырашыцца і мы прыйдзем да кансенсусу", — перадае БЕЛТА словы Пушыліна.
Наступныя пасяджэнні падгруп і кантактнай групы ў Мінску запланаваныя на 2 чэрвеня.
Фота — ria.ru