Пяцімесячны Саша, збіты п'янай маці, памёр у лякарні
Пяць дзён хлопчык быў у коме.
Як паведаміла Еўрарадыё прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, сёння ў лякарні памёр пяцімесячны Саша. Нагадаем, што хлопчыка даставілі ў брэсцкую лякарню зранку 22 лістапада з мноствам разнастайных траўмаў пасля тэлефанавання бацькі. У хлопчыка была чэрапна-мазгавая траўма, ушыб, ацёк і гематома галаўнога мозгу, пералом пляча.
Бацька знайшоў хлопчыка, калі вярнуўся дадому з працы. Маці Сашы з вечара выпівала, а потым пачала яго біць і кідаць, калі ён ёй замінаў сваім крыкам.
25 лістапада жанчыну затрымалі, яна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Абвінавачанні ёй яшчэ не выстаўленыя.
Фота — poltava.pl.ua