П’яны кіроўца таксоўкі ў Мінску знёс адразу тры дрэвы
Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам кіроўцы таксоўкі адбылося ў Мінску, паведамляе БелаПАН. Кіроўца ехаў па вуліцы Анаева ў Партызанскім раёне сталіцы. Ён быў вельмі нецвярозы, таму не ўправіўся з кіраваннем, выскачыў на газон і знёс адразу тры дрэвы. Аўтамабіль разбіты. Стрыечны брат таксіста, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні, атрымаў траўмы. А сам кіроўца заплаціць салідныя штрафы за здзейсненае здарэнне, да кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, а таксама за пашкоджанне зялёных насаджэнняў.