П'яны кіроўца забраў тэлефон у мужчыны, які здымаў яго на відэа

П'яны кіроўца забраў тэлефон у мужчыны, які здымаў яго на відэа

У Маскоўскі РУУС Мінска звярнуўся мінчук з заявай, што невядомы мужчына адкрыта з ужываннем гвалту скраў у яго мабільны тэлефон iPhone 5S, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі

Па словах пацярпелага, у двары дома 105 па вуліцы Слабадской ён пабачыў "Пежо". Кіроўца аўтамабіля паводзіўся неадэкватна: аўто хаатычна ехала па праезнай частцы, заязджала на бардзюры і тратуар. Мінчук вырашыў, што кіроўца нецвярозы і пачаў здымаць яго дзеянні на камеру мабільнага тэлефона. Пры гэтым ён пераконваў кіроўцу заглушыць рухавік і выйсці з аўтамабіля. 

Кіроўцу гэта не спадабалася: ён выйшаў з аўто і накінуўся на мужчыну з кулакамі. Падчас барацьбы ў мінчука вываліўся з кішэні мабільнік. Кіроўца забраў яго і ўцёк у невядомым напрамку, пакінуўшы на месцы здарэння незачынены аўтамабіль.

Аператыўнікі затрымалі кіроўцу па гарачых слядах. Ён распавёў, што прыехаў у госці да сваёй сяброўкі, але дзяўчына адмовілася з ім сустрэцца. З гора малады чалавек купіў дзве двухлітровыя бутэлькі піва і выпіў іх у салоне аўто. Пасля гэтага ён стаў ездзіць па вуліцы Слабадской, пакуль не пасварыўся з мужчынам, які здымаў яго на камеру.

Міліцыя паведамляе, што кіроўцу 28 гадоў, раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства. У 2016 годзе быў пазбаўлены правоў кіроўцы. Пры медаглядзе ў крыві ў кіроўцы выявілі 2,6 праміле алкаголю.

На яго пачалі крымінальную справу за рабаванне. Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі