П'яны кіроўца засеў паміж рэйкамі на чыгуначным пераездзе ў Гродне (фота)

П'яны кіроўца засеў паміж рэйкамі на чыгуначным пераездзе ў Гродне. Здарэнне адбылося ўвечары 30 лістапада на Азёрскай шашы. 29-гадовы мужчына рухаўся на легкавіку "Пежо", спрабуючы выехаць з горада. Каля пераезду ён не саўладаў з кіраваннем, праехаў міма сігнальных слупкоў і засеў на рэйках. Машына была моцна пашкоджана, па дарозе згубіла два бамперы.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, на шчасце ў гэты момант не было цягніка. Кіроўца не пацярпеў, але яму пагражае вялікі штраф і пазбаўленне пасведчання кіроўцы. Да таго ж давядзецца рамантаваць аўтамабіль.

Фота: ДАІ Гродзенскай вобласці.

П'яны кіроўца засеў паміж рэйкамі на чыгуначным пераездзе ў Гродне (фота)
П'яны кіроўца засеў паміж рэйкамі на чыгуначным пераездзе ў Гродне (фота)
П'яны кіроўца засеў паміж рэйкамі на чыгуначным пераездзе ў Гродне (фота)
П'яны кіроўца засеў паміж рэйкамі на чыгуначным пераездзе ў Гродне (фота)
П'яны кіроўца засеў паміж рэйкамі на чыгуначным пераездзе ў Гродне (фота)
П'яны кіроўца засеў паміж рэйкамі на чыгуначным пераездзе ў Гродне (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі