П'яны мазырчук танчыў у клубе ў сподняй бялізне, а потым збіў ахоўніка
У Мазыры начны клуб "Number One" трапіў у міліцэйскія зводкі дзякуючы нецвярозаму наведніку. Як паведамляе тэлеканал "Мазыр", 17 студзеня пад раніцу захмялелы наведвальнік перастаў сябе кантраляваць і стаў распранацца на танцпадлозе.
Пра акалічнасці здарэння распавёў старшы следчы Мазырскага аддзела Следчага камітэта Вячаслаў Кавалёў.
Кавалёў: "Ахоўнікі клуба вывелі яго ў гардэроб, каб ён апрануўся і пакінуў гэты дыска-бар. Ён не рэагаваў на адпаведныя правамерныя заўвагі, а таксама ён не разумеў, у чым сутнасць падзеі. Знаходзячыся ў холе, ён зрабіў два ўдары ў твар аднаму з ахоўнікаў".
На маладога чалавека пачалі крымінальную справу за хуліганства. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.