П'яны мужчына параніў маці хлопчыка, які не саступіў яму месца ў аўтобусе
![П'яны мужчына параніў маці хлопчыка, які не саступіў яму месца ў аўтобусе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/994526381fotolia715.jpg.webp?itok=AyyvrtfC)
У Гомельскім раёне 56-гадовы п'яны мужчына параніў маці 8-гадовага хлопчыка, які не саступіў яму месца ў прыгарадным аўтобусе. Ён ехаў па маршруце "Гомель — Цагельня". Як інфармуе сайт gomel.today, спачатку мужчына чапляўся да хлопчыка, а калі за яго заступілася маці, дастаў нож. Жанчына атрымала ўдар у твар.
Зламыснік скарыстаўся тым, што аўтобус спыніўся, і ўцёк. Яго затрымалі. Мужчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Ён сцвярджае, што каб не гарэлка, ніколі б такога не ўчыніў.
Фота: Fotolia