П'яны мужчына "замініраваў" кавярню ў Ваўкавыску

П'яны мужчына "замініраваў" кавярню ў Ваўкавыску

У Ваўкавыску 3 студзеня міліцыянты атрымалі на нумар "102" паведамленне, што ў кавярні "Белавежская казка" закладзенае выбуховае прыстасаванне.

Як паведамляе прэс-служба МУС, праведзеная праверка не выявіла выбуховага прыстасавання. Тым не менш падчас яе былі эвакуяваныя тры работнікі кавярні.

Выявілася, што паведамленне зрабіў непрацуючы жыхар вёскі Старая Яцвезь. Падчас тэлефанавання мужчына быў нецвярозы.

"Тэлефоннага мінёра" затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу.

Фота: 7kanal.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі