Пётр Пракаповіч сёння выступіць з дакладам пра эканамічную сітуацыю

19 снежня ў Доме ўраду ў Мінску пройдзе сумеснае пасяджэнне Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. На ім выступіць з дакладам намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч. Ён будзе прысвечаны эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне. Паседжанне пачнецца а 10-й гадзіне.

Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па эканамічных пытаннях заявіў, што "Беларусь не будзе бегчы за Расіяй і дэвальваваць нацыянальны рубель". Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад урада весці разлікі з Расіяй у валюце — доларах ці еўра.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі