Пылавыя буры з РФ на стан паветра ў Беларусі істотна не паўплывалі — Белгідрамет

Пылавая бура

Пылавая бура / kp.ru

На стан паветра ў Беларусі пылавыя буры ў Расіі істотна не паўплывалі. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на Бегідрамет.

"Перавышэнняў па вызначаных гігіенічных нарматывах па цвёрдых часціцах у Беларусі 1 кастрычніка не зафіксавана. На стан атмасфернага паветра пылавыя буры істотнага ўплыву не аказалі", — кажуць сіноптыкі.

У паўднёвых рэгіёнах Расіі пылавыя буры разыграліся ў нядзелю, 29 верасня. У паветра паднялася вялізная колькасць дробных часціц глебы, моцны вецер пераносіць іх на вялікія адлегласці. Прычынай стала супрацьстаянне цыклону і антыцыклону ў зоне шырынёй каля 900 км — ад поўдня Чарназем'я да перадгор'яў Каўказа. Парывы ветру дасягалі 16-21 м/с, а ў шэрагу раёнаў фіксавалася 23-28 м/с.

Дробныя і незаўважныя няўзброеным вокам часціцы скіроўваліся ў тым ліку ў бок Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі