Пётр Пракаповіч: агульнай валюты з Расіяй у бліжэйшай будучыні не будзе
Увядзенне агульнай з Расіяй валюты ў бліжэйшай будучыні не плануецца. Такую заяву зрабіў кіраўнік Нацыянальнага банка і прадстаўнік прэзідэнта ў Брэсцкай вобласці Пётр Пракаповіч падчас сустрэчы са студэнтамі Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта, адказваючы на пытанне студэнта.