Пытанне аб падатку на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах яшчэ вывучаецца

Пытанне аб падатку для беларусаў на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах знаходзіцца "ў стадыі вывучэння". Пра гэта заявіў міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў. Паводле яго слоў, трэба прааналізаваць тэхнічны бок новаўвядзення, досвед іншых краін, вызначыць, які аб'ём пэўнага тавару паступае ў нашу краіну, інфармуе БЕЛТА.

"Гаварыць сёння пра канкрэтныя тэрміны прыняцця рашэння па падаткаабкладанню нельга. Пытанне ў стадыі вывучэння", — сказаў міністр.

Нагадаем, ініцыятыва ўвядзення падатку на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах належыць спікеру Савета Рэспублікі, экс-прэм'еру Міхаілу Мясніковічу. Яе падтрымала Міністэрства гандлю.

Міністр гандлю не бачыць ніякіх прычынаў павышаць кошты на тавары

Фота: Fotolia, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі