Пытаннечкі #4: гламурны бізнесмен-палітык Сяргей Чэрачэнь
“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова з кандыдатамі ў прэзідэнты і ўдзельнікамі выбарчай кампаніі 2020 года. У чацвёртым выпуску праграмы — старшыня партыі “Грамада”, бізнесмен з камуністычным бэкграўндам Сяргей Чэрачэнь.
Навошта рызыкаваць бізнесам і свабодай, увязваючыся ў прэзідэнцкія выбары? Ці гатовы бізнес браць удзел у палітычным жыцці краіны? Ці гатовы супрацоўнічаць з уладай і на якіх умовах? А зняцца з выбараў на карысць Святланы Ціханоўскай? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
35 гадоў Сяргею Чэрачню споўнілася 8 траўня. У гэты ж дзень Палата прадстаўнікоў прызначыла дату прэзідэнцкіх выбараў. З праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі ў апазіцыйную партыю "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада" Сяргей Чэрачэнь перайшоў у студзені 2018 года. Ужо ў ліпені быў прызначаны першым намеснікам тагачаснага старшыні партыі Станіслава Шушкевіча. А яшчэ праз некалькі месяцаў быў абраны старшынёй БСДГ і скараціў назву партыі да "Грамады".
“Пытаннечкі” #1: нечакана смелы Андрэй Дзмітрыеў
Пытаннечкі #2: непахісная флейтыстка Марыя Калеснікава
Пытаннечкі #3: эпатажная палітык Ганна Канапацкая
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.