Рабочыя ілжэсведчылі, бо хацелі дапамагчы дырэктару, які трапіў пад суд

Рабочыя ілжэсведчылі, бо хацелі дапамагчы дырэктару, які трапіў пад суд

Рабочыя ілжэсведчылі, бо хацелі дапамагчы дырэктару, які трапіў пад суд. У выніку трое жыхароў Брэсцкай вобласці самі сталі фігурантамі крымінальнай справы. Пра гэтую крымінальную гісторыю распавядае "Беларусь сегодня". Здарылася яна ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, куды палешукі прыехалі ў пошуках працы. Яны працаўладкаваліся ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў. Сярод працоўных заданняў было будаўніцтва асабістага гаражу дырэктара гаспадаркі. Калі яго пабудавалі, аб'ектам зацікавіліся праваахоўнікі. Іх цікавіла, за чый кошт вяліся працы, адкуль будаўнічая тэхніка і матэрыялы (усё гэта належыла гаспадарцы).

Кіраўнік гаспадаркі быў прызнаны вінаватым ва злоўжыванні службовым становішчам і крадзяжы маёмасці. Згаданыя трое рабочых вырашылі дапамагчы свайму начальніку і ў судзе Горацкага раёна далі непраўдзівыя паказанні. Больш таго, яны абвінавацілі следчага ў фальсіфікацыі матэрыялаў крымінальнай справы. Але гэта не дапамагло, дырэктар быў асуджаны. А паказаннямі ў судзе сведак зацікавіліся праваахоўныя органы. Рабочыя на некалькі гадоў могуць трапіць за краты за ілжэсведчанне і ілжэданос. Іх справу ўжо накіравалі ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі