Работнікі крамы не ўбачылі, як у іх скралі бутэльку віскі за 900 рублёў
У Віцебску супрацоўнікі Следчага камітэта высвятляюць акалічнасці крадзяжа элітнага алкаголю, паведамляецца ў Telegram-канале ведамства.
Здарэнне адбылося ўвечары 27 сакавіка. У адной з віцебскіх крам мужчына таемна скраў бутэльку віскі, якая каштуе больш за 900 рублёў.
Крадзяжу ніхто не заўважыў. Знікненне пляшкі віскі толькі падчас зверкі дарагіх спіртных напояў. Па падазрэнні ў крадзяжы затрыманы 31-гадовы віцяблянін.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за крадзеж. Расследаванне працягваецца.