Рада Крыма прыняла "дэкларацыю аб незалежнасці"
У прыватнасці, Рада Крыму спасылаецца на рашэнне міжнароднага суда ААН у дачыненні да Косава ад 22 ліпеня 2010 года.
Тады суд прызнаў, што аднабаковае абвяшчэнне незалежнасці часткай дзяржавы не парушае якія-небудзь нормы міжнароднага права, адзначае УНІАН.
У дэкларацыі гаворыцца, што калі на рэферэндуме 16 сакавіка будзе прынята рашэнне аб уваходжанні паўвострава ў склад Расіі, то Крым пасля рэферэндуму будзе абвешчаны незалежнай і суверэннай дзяржавай з рэспубліканскай формай кіравання.
Пасля абвяшчэння незалежнасці сепаратысты плануюць папрасіць уключыць Крым у склад Расіі.
Фота — 27sev.com