Радыяцыйная сітуацыя ў Беларусі застаецца стабільнай

Радыяцыйная сітуацыя на тэрыторыі Гомельскай вобласці, як і ў цэлым па краіне, застаецца стабільнай і адпавядае шматгадовым звесткам. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У Белгідрамеце кажуць, што не зафіксаваныя перавышэнні ўзроўняў магутнасці дозы гама-выпраменьвання над шматгадовымі значэннямі.

Нагадаем, што некалькі дзён украінскія ратавальнікі тушылі лясны пажар на тэрыторыі Чарнобыльскай зоны, у тым ліку ў зоне адчужэння. Паведамляецца, што пажар цалкам быў ліквідаваны а 9-й гадзіне 2 траўня.

На месцы пажара ў Чарнобыльскай пушчы застаюцца ачагі тлення

Ілюстрацыйнае фота — petrikov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі