Раман Ігара Бабкова – у фінале прэстыжнай міжнароднай прэміі Angelus

Сёння стала вядома, што ўпершыню беларускі літаратар выйшаў у фінал літаратурнай прэміі Сярэдняй Еўропы ANGELUS. Прэмія ўручаецца штогод у польскім Ўроцлаве (былы Брэслаў) — горадзе памежжа і дыялогу.
Прэмія прызначаная пісьменнікам, якія паходзяць з Сярэдняй Еўропы і якія "ўздымаюць у сваёй творчасці найістотнейшыя пытанні сучаснасці, змушаюць да рэфлексіі, паглыбляюць веды пра свет іншых культур". Каб намінавацца на прэмію, неабходна мець кнігу, выдадзеную ў перакладзе на польскую.

У 2008 г. у польскім выдавецтве "OFICYNA 21" выйшаў раман Ігара Бабкова "Адам Клакоцкі і ягоныя цені" (пераклад Малгажаты Бухалік), які і кваліфікуецца да прэміі.

Бабкоў паедзе на цырымонію ўручэння прэміі 5 снежня ў музычным тэатры Capitol.

За фінал змагаліся 44 кніжкі з 21 краіны. Журы абрала сямёх кандыдытаў :

Ігар Бабкоў, Адам Клакоцкі і ягоныя цені
Ота Філіп, Суседзі і іншыя
Інга Івасюў, Inga, Бамбіна
Міленка Ергавіч, Рута Танэнбаўм
Бэрнгард Шлінк, Вяртанне дадому
Юзэф Шкварэцкі, Выпадкі інжынера чалавечых душ
Кшыштаф Варга, Гуляш з турула

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі