Раманчук не прэтэндуе на пасаду старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі
У Мінску праходзіць трынаццаты з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Сярод іншага, яго ўдзельнікі мусяць абраць старшыню партыі і яго намеснікаў. Нагадаем, 48-гадовы Анатоль Лябедзька ачольвае АГП амаль 10 гадоў. Сярод тых, хто мог бы прыйсці яму на змену, называлі 44-гадовага палітолага і эканаміста Яраслава Раманчука, які займае пасаду намесніка старшыні.
Аднак сам Раманчук у размове з Еўрарадыё катэгарычна заявіў, што не прэтэндуе на пасаду старшыні АГП. Паводле яго слоў, у кожнага з сябраў кіраўніцтва Аб'яднанай грамадзянскай партыі ёсць свой участак працы, за які яны адказваюць. Тым больш, набліжаюцца выбары, мясцовыя і прэзідэнцкія, таму "перад выбарамі няма сэнсу нешта мяняць".