Раманчук выступіў на польскай тэлевізіі ды прачытаў лекцыю ва ўніверсітэце
Прэтэндэнт у прэзідэнты Яраслаў Раманчук ужо другі дзень наведвае Варшаву. 11 кастрычніка намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі даў прэс-канферэнцыю польскім СМІ, а таксама выступіў у жывым эфіры тэлеканала “Польсат”. Раманчук даў дзве адкрытыя лекцыі ў Варшаўскім універсітэце і заклікаў беларускіх студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы, актыўна ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Прэтэндэнт у прэзідэнты сустрэўся і з дырэктарам праграмы Каліноўскага Янам Маліцкім:
“У нас ёсць сумесная заява, якую я агучу міністру Сікорскаму, каб праграма Каліноўскага працягвалася для студэнтаў, якія будуць рэпрэсаваныя падчас гэтай прэзідэнцкай кампаніі”, - адзначыў Яраслаў Раманчук у эфіры Еўрарадыё.
Сёння палітык правёў перамовы з прадстаўнікамі кіруючай партыі “Грамадская платформа” і партыі Яраслава Качыньскага “Права і Справядлівасць”.
Раманчук: “Мы хацелі б паўплываць на палітыку Польшчы ў дачыненні да Беларусі, а палітыкі нейкай пэўнай сапраўды няма. І мы хацелі б зрабіць усё, каб Польшча прыняла актыўны ўдзел у падзеях, якія будуць адбывацца на Беларусі цягам бліжэйшых месяцаў. Ёсць і інтарэс, і патэнцыял”.
Свой візіт у Варшаву Яраслаў Раманчук завершыць сёння ўвечары сустрэчай з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім.