"Расатам" хоча ўвесці ў дзеянне ўсю БелАЭС улетку 2020 года
Усю Беларускую атамную электрастанцыю плануецца ўвесці ў дзеянне ўлетку 2020 года, як і планавалася раней. Пра гэта гендырэктар Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам" Аляксей Ліхачоў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 23 ліпеня.
"Мы ўчора працавалі ўвесь дзень на станцыі, абмеркавалі становішча спраў. Гатовыя далажыць падрабязна. Мы зыходзім з абавязальніцтваў "Расатама" ўсю станцыю ўвесці ў дзеянне ўлетку 2020 года", — цытуе БЕЛТА заяву прадстаўніка Расіі.
Ліхачоў нагадаў, што ў 2012 годзе, кал праект стартаваў, адбылася размова кіраўнікоў Беларусі і Расіі. "Вы тады сказалі, што задача — пабудаваць самую бяспечную, самую сучасную станцыю ў Еўропе. І "Расатам" дзейнічае, зыходзячы з гэтай вашай устаноўкі. Сапраўды, гэта новае пакаленне па бяспецы (3+). У свеце такіх аналагаў няма", — дадаў кіраўнік "Расатама".