Рашэнне па скарзе БАЖа да Мінюсту абвесцяць у панядзелак

У Вярхоўным судзе скончыліся слуханні па справе Беларускай асацыяцыі журналістаў. Рашэнне суддзя Анатоль Церах абвесціць у панядзелак у 14.30.
19 сакавіка ў судзе выступіла пракурор Скарабагатая, якая заявіла, што лічыць папярэджанне абсалютна абгрунтаваным па ўсіх пунктах. У каментары Еўрарадыё намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец адзначыў, што выступ пракурора быў надзвычай кароткім.

Бастунец: Што БАЖ парушыў заканадаўства, выдаючы сваім сябрам пасведчанні з надпісам "Прэса". І што дзейнасць Цэнтра прававой абароны СМІ не адпавядае заканадаўству і Статуту БАЖ. Пры гэтым якія канкрэтна нормы заканадаўства былі парушаныя, вялікага абгрунтавання не было. Быў вельмі кароткі выступ.

Нагадаем, што БАЖ абскарджвае папярэджанне, вынесенае арганізацыі Міністэрствам юстыцыі. Мінюст абвінаваціў журналісцкую арганізацыю адразу па некалькіх пунктах — датычна формы сяброўскага пасведчання, статусу Цэнтра прававой абароны СМІ пры ГА "БАЖ", а таксама некаторай інфармацыі, пададзенай на сайце арганізацыі.

Глядзі таксама:
У Вярхоўным судзе БАЖ судзіцца з Міністэрствам юстыцыі
Прадстаўнік БАЖу ў судзе адпрэчыў прэтэнзіі Мін'юсту
Рашэнне суда па сваёй справе БАЖ не зможа абскардзіць
Працэс "БАЖ супраць Мінюсту" працягнецца 18 сакавіка
Мінюст лічыць, што журналістам нельга быць без адпаведнай адукацыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі