Рашэнне пра павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ прымуць да канца года
Абаснаванае рашэнне аб павышэнні тарыфаў на паслугі ЖКГ можа быць прынятае ў бліжэйшы час. Такую заяву зрабіў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Сушко. "Да канца года прымуць рашэнне альбо павышаць, альбо не", — сказаў ён. Сушко адзначыў, што міністэрства ўнесла такую прапанову на разгляд ураду. "Магчымасць павышэння можа быць прынятая зыходзячы з усіх фактараў, у тым ліку і плацёжаздольнасці насельніцтва", — сказаў ён. Калі яно сапраўды адбудзецца, дык у межах пяці долараў па ўсіх паслугах.
Як паведамляе БелаПАН, на сённяшні дзень насельніцтва вяртае ў сярэднім амаль 30% затратаў на паслугі ЖКГ.
Як паведамляе БелаПАН, на сённяшні дзень насельніцтва вяртае ў сярэднім амаль 30% затратаў на паслугі ЖКГ.