Расія і Беларусь плануюць абменьвацца звесткамі пра мігрантаў

Мігранты на беларуска-польскай мяжы

Мігранты на беларуска-польскай мяжы / SCANPIX / AP

Расія і Беларусь плануюць праз міграцыйную сістэму "Мір" абменьвацца інфармацыяй пра людзей, якія перасякаюць мяжу адной з краін. Гэта дазволіць спрасціць візавы ўлік замежнікаў, але высланым стане больш складана вярнуцца, піша РБК.

Праект падрыхтаваны ў рамках пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй "Аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў".

Адсочваць мігрантаў будуць праз інфармацыйную сістэму міграцыйнага ўліку "Мір". Яна была створаная ў Расіі ў 2015 годзе для барацьбы з нелегальнай міграцыяй. Звесткі будуць перадавацца толькі пасля запыту — свабоднага доступу да іх не будзе.

У Расіі кажуць, што МУС Беларусі пасля запыту зможа атрымаць звесткі пра выдадзеныя і ануляваныя дазволы на ўезд і знаходжанне, а таксама пра перасячэнне межаў Расіі і Беларусі ў пунктах пропуску.

Мяркуецца, што гэтая мера перашкодзіць мігрантам, высланым з адной краіны, вярнуцца праз суседнюю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі