Расія можа перацягнуць IT-спецыялістаў з Беларусі?

Беларусі давядзецца прыкласці намаганні для захавання айчынных IT-спецыялістаў, паколькі "ў рамках інтэграцыйных працэсаў" яны могуць з'ехаць у Расію. Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Дубкоў лічыць, што ўтрымліваць іх трэба не адміністрацыйнымі, а эканамічнымі метадамі.

"Патрэба Расіі ў IT-спецыялістах — 650 тысяч. Гэта сведчыць аб тым, што выпуск расійскімі ВНУ IT-спецыялістаў сёння недастатковы, а ўнутраны рынак краіны адчувае недахоп кадраў. Так што Расія будзе стымуляваць працоўную міграцыю", — цытуе невясёлы прагноз Дубкова БЕЛТА.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі