Расія не бачыць падстаў, каб зняць забарону на беларускае мяса

Рассельгаснагляд пакуль не мае падставаў, каб зняць забарону з беларускіх мясакамбінатаў, у прадукцыі якіх выяўлены геном віруса афрыканскай чумы свіней (АЧС).

Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт заявіў, што пад забаронай застаюцца дзевяць беларускіх прадпрыемстваў. Ён паведаміў, што на перамовах у Маскве міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц прапаноўваў зняць забарону на пастаўкі мяса. "Але мы пакуль нічога адкрываць не можам, бо крыніца распаўсюджвання АЧС да гэтага часу не выяўленая", — перадае interfax.by словы расійскага чыноўніка.

Рассельгаснагляд плануе бліжэйшымі днямі разгледзець беларускія дакументы пра выпраўленнеі выяўленых парушэнняў. Да 24 студзеня расійскае ведамства мяркуе падаць спіс пытанняў па іх.

Па словах Данкверта, падчас праверак выявілася, што ў шэрагу прадпрыемстваў ветэрынарны кантроль ажыццяўляецца ў лабараторыях Мінздароўя і Белдзяржстандарту. Расійскі бок настойвае на ўвядзенні ветэрынарнага кантролю, як гэта дзейнічае ў іх.

Фота — rg.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі