Расія прадаставіла беспрэцэдэнтную зніжку на перавозку беларускіх нафтапрадуктаў
Расійская чыгунка прадаставіла беспрэцэдэнтную зніжку ў 25% на перавозку беларускіх нафтапрадуктаў з беларускіх станцый Барбараў і Наваполацк у парты на паўночным захадзе Расіі. Як піша газета "Гудок", паніжаючы каэфіцыент 0,75 распаўсюджваецца на перавозкі бензіну, дызельнага паліва і мазуту ў цыстэрнах. Зніжка будзе дзейнічаць да канца 2018 года.
Пра тое, што такое рашэнне рыхтуецца, днямі паведамляла газета "Коммерсант". Адзначалася, што такім чынам Расійская чыгунка хоча забраць транзіт беларускіх нафтапрадуктаў у партоў краін Балтыі. На сённяшні дзень нафтапрадукты з нашай краіны ў расійскія парты не ідуць, іх адпраўляюць у Вентспілс (Латвія) і Клайпеду (Літва). Зніжка на 25% мусіць зрабіць перавозку ў расійскія парты супастаўным з тарыфамі на парты ў краінах Балтыі.
Рэакцыя беларускага боку на рашэнне Расійскай чыгункі пакуль невядомая.