Расія правядзе свае спаборніцтвы замест Паралімпіяды

Расія правядзе свае спаборніцтвы замест Паралімпіяды

У сувязі з нядопускам расійскіх спартоўцаў на Паралімпіяду Расія арганізуе спецыяльныя спаборніцтвы для іх. Пра гэта 25 жніўня паведаміў Уладзімір Пуцін.

Ён паабяцаў удзельнікам такія ж узнагароды, як і на Паралімпійскіх гульнях:

Пуцін: "Хачу сказаць нашым паралімпійцам: мы, зразумела, будзем вас падтрымліваць і спецыяльна арганізуем спаборніцтвы, дзе вы зможаце паказаць усё сваё майстэрства. А заахвочванне для пераможцаў і прызёраў будзе такім жа, якім было б па выніках Паралімпійскіх гульняў".

Адхіленне расійскіх паралімпійцаў ад Гульняў у Рыа Пуцін назваў рашэннем "па-за правам, па-за мараллю і па-за чалавечнасцю".

Як паведамлялася раней, Міжнародны паралімпійскі камітэт адхіліў усю зборную Расіі ад Гульняў у Рыа-дэ-Жанейра і пазбавіў расійскі Паралімпійскі камітэт сяброўства ў арганізацыі. Прычынай стаў буйны допінгавы скандал, калі высветлілася, што допінгавая падтрымка расійскім спартоўцам была арганізаваная на ўзроўні дзяржаўнай праграмы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі