Расія створыць сістэму выяўлення астэроідаў

Сістэму выяўлення астэроідаў, камет і іншых небяспечных нябесных цел пачалі ствараць у Расіі. Рэалізацыяй праекта займаюцца Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі, Інстытут астраноміі Расійскай Акадэміі навук і карпарацыя "Камета". Як заявіў дырэктар Інстытута астраноміі Барыс Шустаў, сістэма можа з'явіцца ў Расіі да 2030 года, але "пры пэўных умовах". Пакуль жа ніводная краіна свету тэхнічна не мае магчымасці знішчаць у атмасферы касмічныя аб'екты, падобная да чалябінскага метэарыта, адзначае РІА "Новости".

МНС Расіі прафінансавала першы этап — распрацоўку звышновага тэлескопа, які будзе абараняць Зямлю ад астэроідаў. Ён будзе знаходзіцца ў касмічнай абсерваторыі, якая атрымала назву "Небасхіл". Яна загадзя будзе выяўляць астэроіды памерам больш за 50 метраў на адлегласці, адпаведнай адлегласці ад Зямлі да Сонца.

Мяркуецца, што расійская сістэма выяўлення астэроідаў будзе інтэграваная ў сусветную падобную сістэму масавага выяўлення і маніторынга небяспечных нябесных цел.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі