Расія выйшла на трэцяе месца на планеце па колькасці выпадкаў COVID-19

Расія выйшла на трэцяе месца на планеце па колькасці выпадкаў COVID-19

Расія выйшла на трэцяе месца на планеце па колькасці пацверджаных выпадкаў COVID-19. За суткі дадаліся 11 656 новых выпадкаў каранавіруса, іх агульная колькасць складае 221 344. Расія абагнала Вялікабрытанію і Італію, наперадзе толькі ЗША і Іспанія. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", новыя выпадкі COVID-19 зарэгістраваны ў 84 расійскіх рэгіёнах. Больш за палову новых выпадкаў прыпадае на Маскву, агулам іх у расійскай сталіцы ўжо больш за 115 тысяч.

Сайт meduza.io паведамляе, што ў красавіку 2020-га смяротнасць у Маскве дасягнула піка за дзесяцігоддзе. Іх было 11 846. Гэта на 15,5% больш, чым у красавіку мінулага года.

У Расіі памерлі больш за 1900 чалавек, заражаных каранавірусам. З іх у Маскве — 1124.

У Беларусі зарэгістравана 22,9 тысячы пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам, памёр 131 чалавек.

Расія выйшла на трэцяе месца на планеце па колькасці выпадкаў COVID-19
bbc.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі