Расія загневалася на чэхаў з-за зняцця сярпа і молата з помніка

Гарадская рада горада Брно, другога па велічыні ў Чэхіі, вырашыла прыбраць сімвалы сярпа і молата з помніка Чырвонай Арміі у брноўскім раёне Кралава Поле. На помніку паўстане сімвал чырвонай зоркі, а таксама спіс імёнаў расійскіх вайскоўцаў, які ваявалі і загінулі ў Кралавым Полі, адзначае www.onet.pl.

Расійская амбасада ў Чэхіі нагадвае ў адмысловым прэс-рэлізе, што Чырвоная Армія вызваліла пад канец ІІ Сусветнай вайны большую частку Чэхаславакіі, ваюючы пад знакамі сярпа і молата.

Жыхары Брно з пачатку 2000-х ладзілі шматлікія пратэсты супраць сярпа і молата на помніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі