Расіяне не знайшлі цвілі ў гарбаце, якую забаранілі пастаўляць у Беларусь

Выявілі "цвіль з перавышэннем дапушчальнай нормы" (ілюстрацыйнае фота)

Выявілі "цвіль з перавышэннем дапушчальнай нормы" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Расіяне не знайшлі цвілі ў гарбаце, якую нядаўна забаранілі пастаўляць у Беларусь. У Расспажыўнаглядзе заявілі, што праблемы з прадукцыяй у РБ маглі ўзнікнуць "праз няправільныя ўмовы захоўвання і транспарціроўкі". "Вільготнае асяроддзе спрыяе размнажэнню грыбкоў, якія могуць прывесці да з'яўлення цвілі на ўпакоўцы", — дадалі ў расійскім ведамстве.

У Беларусі забаранілі ўвоз і рэалізацыю прадукцыі расійскай кампаніі "Орими" (Ленінградская вобласць РФ). Ва ўзорах прадукцыі гарбаты ў пакеціках гандлёвых марак "Гіта" і "Прынцэса Кандзі" выявілі "цвіль з перавышэннем дапушчальнай нормы". Пастанову падпісаў намеснік міістра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка. Ён спасылаецца на спецыялістаў Пінскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама Чашніцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі позна ўвечары 8 красавіка паведаміла, што "вытворца праводзіць шэраг карэкціруючых мерапрыемстваў з мэтай фарміравання доказаў, якія сведчаць пра стабільнасць працэсаў вытворчасці, захоўвання, транспарціроўкі прадукцыі, а таксама дзейснасць сістэмы кантролю бяспекі". На падставе гэтых матэрыялаў у РБ могуць адмяніць уведзеныя абмежаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі