Расійскага апазіцыянера Чырцова, затрыманага ў Беларусі, выслалі ў Маскву
Расіяніна Мікіту Чырцова, удзельніка маскоўскай акцыі пратэсту 27 ліпеня, выслалі з Мінску ў Маскву, паведамляе тэлеканал "Дождь" са спасылкай на праваабаронцаў.
Расіяніна адправілі ў Маскву рэйсам кампаніі "Белавія" B2 987. Самалёт з ім на борце прызямліўся ў аэрапорце "Дамадзедава" каля 18:00.
Раней паведамлялася, што расійскія ўлады абвясцілі Чырцова ў вышук у сувязі з крымінальнай справай аб масавых беспарадках. Таксама яго падазраюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка паліцыі.
Чырцова затрымалі ў Мінску 28 жніўня. Пазней стала вядома, што беларускія ўлады забаранілі яму на 10 гадоў уезд у краіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.