Расійскі газ для Беларусі патаннее на 13-14$ за 1000 кубаметраў

Трохгадовы кантракт на пастаўку расійскага газу ў Беларусь можа быць падпісаны на наступным тыдні. Пра гэта, як інфармуе БЕЛТА, паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Па яго словах, падрыхтаваны кантракт прынцыпова нічым не адрозніваецца ад таго, які дзейнічае цяпер. Разам з тым чыноўнік адзначыў, кошт на расійскі газ для Беларусі крыху зменшыцца, бо панізіўся курс расійскага рубля. Сёння газ для Беларусі каштуе каля 168 долараў за 1000 кубаметраў, а будзе каля 154-155 долараў, паведаміў першы віцэ-прэм'ер.

Беларусь, па словах Сямашкі, атрымае каля 22 млрд кубаметраў газу ў год. Пры гэтым у кантракце прадугледжаны як невялікі недабор, так і перабор — плюс 5%, мінус 10%.

Дзейны трохгадовы кантракт з "Газпрамам" на пастаўку прыроднага газу для Беларусі заканчваецца 31 снежня 2014 года.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі