Расійскі пасол: Цэны ў Беларусі часам вышэй, чым на Рублёўцы
Аляксандр Сурыкаў узяў удзел у праграме "Карціна свету" на тэлеканале "РТР-Беларусь".
Ён, між іншым, прагназуе, што на навагоднія святы ў нашу краіну прыедзе нашмат больш за мільён расіян. Таксама Сурыкаў выказаўся пра цэны ў Беларусі, падкрэсліў, што не хоча маніць.
Як інфармуе БелаПАН, паводле слоў расійскага пасла, па асобных відах прадуктаў, асабліва рыбапрадуктаў, цэны ў Беларусі вышэйшыя, чым на Рублёўцы ў Маскве. Што да шэраговых прадуктаў, дык сітуацыя адваротная, адзначыў ён.
Расійскі пасол: Расія нічога не чакае ад Беларусі за крэдыт (відэа)
Фота — sb.by