Расійскі суд чытае Саўчанка абвінаваўчы прысуд (онлайн-трансляцыя)
У панядзелак Данецкі гарадскі суд пачаў абвяшчаць прысуд палоннай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, перадаюць інфармагенцтвы. Абвяшчэнне прысуду пачалося а 11-й гадзіне. Практычна адразу суддзі абвясцілі, што прызнаюць Саўчанку вінаватай у забойстве расійскіх журналістаў — супрацоўнікаў ВГТРК Антона Валошына і Ігара Карнелюка.
Чакаецца, што абвяшчэнне прысуду будзе доўжыцца два дні. Пакаранне будзе агучанае толькі напрыканцы прысуду. Як паведамлялася раней, пракуратура просіць асудзіць Саўчанка да 23 гадоў пазбаўлення волі.
Сама Саўчанка сваю віну не прызнае. Адвакаты прыводзілі абгрунтаваныя доказы яе невінаватасці, якія суд не прыняў да ўвагі.
Украінская лётчыца неаднаразова заяўляла, што яе захапілі ў палон баевікі і таемна пераправілі ў Расію. Саўчанка незаконна трымаюць у РФ з лета 2014 года.