Расійскія вайскоўцы замінавалі газавую магістраль у Крыме (відэа)

Ахоўная зона такой магістралі — 200 метраў, адзначае УНІАН. Аднак расіяне за 5 метраў ад яе закапалі БТР, а далей расклалі міны. Любая куля ці асколак у трубу прывядзе да выбуху.



Газавікоў да аб’ектаў не падпускаюць людзі са зброяй. Кажуць, што гэта закрытая зона. Кіраўніцтва “Чарнаморнафтагазу” звярнулася да ўкраінскай і мясцовай крымскай улады з заклікам прыбраць з ахоўнай зоны “зялёных чалавечкаў”.



Паралельна да гэтай трубы пралягае магістраль “Харкаўтрансгазу. Калі на гэтым месцы выбухне газаправод, ахоўная зона ператворыцца ў пустэчу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі