Распачалі крымінальную справу супраць старшыні Іўеўскага райвыканкама
Яго падазраюць у злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі.
Як інфармуе БЕЛТА, на працягу некалькіх гадоў чыноўнік, нібыта, загадваў кіраўнікам прадпрыемстваў раёна бясплатна дапамагаць яму будаваць два дамы ў розных вёсках Іўеўшчыны. У выніку, прадпрыемствам былі нанесеныя страты ў памеры больш за 125 мільёнаў рублёў.
Генпракуратура, якая распачала крымінальную справу, адзначае, што чыноўнік "нанёс істотныя страты дзяржаўным інтарэсам, што выявілася ў падрыве аўтарытэту і прэстыжу дзяржаўнай улады". Старшыні Іўеўскага райвыканкама пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — Fotolia