Распавядаем пра "Fantastic Belarus Anytime" і разыгрываем бясплатны каршэрынг

Распавядаем пра "Fantastic Belarus Anytime" і разыгрываем бясплатны каршэрынг

На фэсце "Самаізаляцыя OFF", якія стартуе ў Мінску 4-5 верасня, будзе прэзентаваная арт-карта Беларусі "Fantastic Belarus Anytime". Гэта калабарацыя беларускіх мастакоў з каршэрынгавай кампаніяй Anytime — пра самыя цікавыя месцы, якія можна знайсці ў нашай краіне.

Арганізатары фэста, прадстаўнікі Anytime і мастак Яўген Ковек у студыі Еўрарадыё распавядаюць пра сутнасць праекта і пра месцы, якія ў ім згаданыя. А ў гледачоў ёсць магчымасць выйграць суткі бясплатных паездак на каршэрынгу. Для гэтага трэба ў каментах да стрыму апісаць месца ці маршрут па Беларусі, куды б вы паехалі, калі б атрымалі суткі бясплатных паездак на каршэрынгу. А каб мець больш шанцаў на перамогу, далучыць фота.

Пішыце нам каменты ў сацсетках! Пераможцу конкурса мы вызначым пасля эфіру і там жа, у сацсетках, звяжамся з ім.

Цяпер крыху пра "Самаізаляцыю OFF". У гэтым фэсце сучаснага мастацтва ўдзельнічаюць больш за 75 мастакоў. Напрацягу двух месяцаў яны стварылі 180 арт-аб'ектаў аб пандэміі і самаізаляцыі праз COVID-19. З гэтых працаў атрымалася вялікая выстава, якую арганізатары дапоўнілі шэрагам івэнтаў. Усё гэта будзе адбывацца цягам чатырох вераснёўскіх уік-эндаў у мінскай прасторы "Moving Art Factory" на вуліцы Куйбышава

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі