Рассельгаснагляд не пусціў у Беларусь 700 кг пшанічнай мукі. Што здарылася?
Мука / Freepik.com
Рассельгаснагляд не пусціў у Беларусь грузавік з 700 кг пшанічнай мукі, які накіроўваўся з Москвы ў Гродзенскую вобласць. Прычынай стала адсутнасць фітасанітарных сертыфікатаў на прадукцыю.
Спецыялісты правялі лабараторную экспертызу: каранцінных шкоднікаў ва ўзорах не выявілі. Аднак нават пасля праверкі груз на тэрыторыю Беларусь не прапусцілі.
Машыну адправілі назад да месца адгрузкі ў Москве, а перавозчыка, грамадзянства якога не ўдакладняецца, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.