Ратавальнікі распавялі пра наступствы шквалістага ветру і навальніц у Беларусі

Ратавальнікі распавялі пра наступствы шквалістага ветру і навальніц у Беларусі

Ратавальнікі распавялі пра наступствы шквалістага ветру і навальніц у Беларусі. Найбольш пацярпелі Брэсцкая і Гродзенская вобласці, праз якія прайшоў навальнічны фронт. Парывы ветру дасягалі 18 метраў за секунду. У Пінскім раёне Брэсцкай вобласці пашкоджаныя дахі ў трох жылых дамоў, такія ж пашкоджанні ў 21 сельскагаспадарчага будынка на Піншчыне (там сарваныя дахі 13 малочна-таварных фермаў), а таксама ў Кобрынскім, Іванаўскім і Ганцавіцкім раёнах. Электрычнасць знікала ў 99 населеных пунктах. Зафіксавана падзенне дрэваў на праезныя часткі дарог у шасці раёнах вобласці, аднак ні аўтамабілі, ні будынкі не пацярпелі.

У Гродне, у Свіслацкім і Ваўкавыскім раёнах былі падтопленыя 13 жылых дамоў, у тым ліку дзіцячы садок у абласным цэнтры. У Гродзенскай вобласці зафіксавалі 7 выпадкаў падзення дрэваў, у двух выпадках яны пашкодзілі лініі электраперадач. У Ваўкавыскім раёне быў размыты ўчастак аўтадарогі. Як адзначае прэс-служба МНС, самыя моцныя залевы былі ў Ваўкавыскім раёне, дзе выпала 55 мм ападкаў пры дэкаднай норме 28 мм.

Раніцай 12 ліпеня без электрычнасці заставаліся 26 населеных пунктаў (у тым ліку 14 — на Брэстчыне).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі