Ратавальнікі дасталі з вентыляцыйнай шахты ў дзіцячым садку п'янага мужчыну
Віцебскія ратавальнікі ўвечары 9 сакавіка даставалі 20-гадовага мясцовага жыхара з вентыляцыйнай шахты ў дзіцячым садку №51 па вуліцы Чапаева.
Паведамляецца, што маладога чалавека дэблакавалі, пасля чаго яму спатрэбілася шпіталізацыя ў лякарню.
У сацсетках прэс-служба МНС піша, што 8 сакавіка малады чалавек выпіваў з кампаніяй у кавярні на вуліцы Чапаева, 18. Каля 23-й гадзіны ён накіраваўся дадому — і больш нічога не памятае. Як ён апынуўся ў вентыляцыйнай шахце, віцяблянін патлумачыць не змог.
Из сводок... Подробнее позже pic.twitter.com/MxzJvBuK0r
— 112.by МЧС Беларуси (@112by) March 10, 2017