Разбойны напад на банк у Мазырскім раёне: скрадзена 80 мільёнаў (відэа)

У Мазырскім раёне ўвечары 3 лютага адбыўся разбойны напад на банк. Невядомы мужчына прыйшоў каля 19.40 у аддзеленне філіялу, прыгразіў аператару-касіру нажом, забраў ключы ад сейфа і дастаў адтуль каля 80 мільёнаў рублёў. Затым ён паклаў грошы ў поліэтыленавы пакет, забраў у супрацоўніцы банка мабільны тэлефон, замкнуў яе ў памяшканні банка і знік.

На месцы здарэння ўвечары і ўначы працавалі міліцыянты і супрацоўнікі Следчага камітэту. Зламысніка шукаюць.

Па факце здарэння распачатая крымінальная справа, паведамляе БЕЛТА.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі