Разгром у Кубку Беларусі: БАТЭ — “Смаргонь” 7:0

Перад матчам 1/8 Кубка Беларусі супраць БАТЭ галоўны трэнер “Смаргоні” Павел Бацюта сказаў, што яго каманда будзе гуляць на перамогу. “Калі настройваешся на перамогу і прапускаеш на першай хвіліне, цяжка далей гуляць. Тым больш супраць БАТЭ ў Барысаве”, — пракаментавалі гэта выказванне ў тэкставай трансляцыі на сайце Goals.by. Першы тайм скончыўся з лікам 4:0 — яшчэ раз адрозніўся Бага.

Перавага чэмпіёна краіны над клубам другога дывізіёна была відавочнай. Хаця і не скажаш, што “Смаргонь” не аргызалася. Але заўжды ці не хапала дакладнасці, ці ўдары блакавалі абаронцы БАТЭ.

У другім тайме Мазалеўскі, Крывец і Канцавы давялі перавагу барысаўчан да 7 мячоў. Магло б быць і болей, але ўсё, што мог, рабіў у варотах “Смаргоні” Радыён Жук. Клуб з Гродзеншчыны вельмі хацеў забіць хаця б гол прэстыжу, але і гэта не атрымалася.

Сёння адбываецца яшчэ тры гульні 1/8 Кубка Беларусі. "Гомель" прымае "Славію", "Нёман" — "Дынама" (Брэст), а лідар чэмпіяната, салігорскі "Шахцёр", гасцюе ў Жодзіна, на полі "Тарпеда-БелАЗ"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі