Развітанне з Алесем Ліпаем пройдзе ў храме Святога Арханёла Міхаіла ў Мінску
Развітанне з Алесем Ліпаем пройдзе ў храме Святога Арханёла Міхаіла ў Мінску (ён знаходзіцца ў мікрараёне Сухарава, скрыжаванне вуліц Шаранговіча і Янкоўскага), інфармуе БелаПАН. Яно пачнецца ў 21:30 у суботу, 25 жніўня, і працягнецца да 10:30 раніцы 26 жніўня. Пахаваны Ліпай будзе ў Рудзенску побач з маці і сястрой.
Вядомы беларускі журналіст, паэт, заснавальнік і кіраўнік незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай памёр 23 жніўня ва ўзросце 52 гадоў.