Рэформы ў новай Беларусі: грошы будуць, галоўнае — пазбегнуць памылак Расіі

Пра нізкі рост эканомікі жартавалі на пратэстах у 2020 годзе / Еўрарадыё
Пра нізкі рост эканомікі жартавалі на пратэстах у 2020 годзе / Еўрарадыё

Для правядзення рэформаў патрэбна палітычная воля, а грошы для Беларусі ў свеце знойдуцца, упэўнены адзін з найлепшых расійскіх эканамістаў, прафесар эканомікі парыжскай Школы палітычных навук Сяргей Гурыеў.

Беларускія і расійскія эканамісты на канферэнцыі "Беларуска-расійскі экспертны дыялог" расказалі, чаму шокі рэформаў не страшныя, як пазбегнуць памылак Расіі і чаму Беларусі будзе досыць грошай на перамены.

 

Кожны год адстаём ад суседзяў

Акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова адзначае, што рэформы Беларусі неабходныя, паколькі хуткі рост двухтысячных скончыўся ў 2011 годзе. З таго часу беларуская эканоміка практычна не расце. У той час як рост сусветнай эканомікі ў сярэднім складае 3-4% у год.

Реформы в новой Беларуси: деньги будут, главное — избежать ошибок России
Тэмп росту беларускага ВУП па гадах / графік з прэзентацыі Кацярыны Барнуковай

— Гэта павольней, чым у сярэднім у свеце, і тым больш павольней, чым у большасці нашых суседзяў, якія даганяюць развіты свет.

Выходзіць, беларуская эканоміка не падае, але і не расце досыць хутка, каб узровень жыцця ў Беларусі не адставаў ад суседзяў.

Перш за ўсё трэба змяніць ролю дзяржавы ў эканоміцы, мяркуе Кацярына Барнукова.

— Сёння дзяржава выбірае, хто ў нас будзе пераможцам, хто будзе атрымліваць дзяржпадтрымку, і часта робіць гэта неэфектыўна. Замест непасрэднага ўмяшання ў эканамічныя рэчы лепш, каб дзяржава сканцэнтравалася, напрыклад, на адукацыі і ахове здароўя.

Акрамя таго, пра сумленную канкурэнцыю прыватнай і дзяржаўнай уласнасці альбо не ідзе гаворкі, альбо яна дэкларуецца толькі на паперы. Гэты бар'ер перашкаджае развівацца прыватнаму бізнесу ў Беларусі.
 

Уклад у чалавечы капітал занадта малы

Реформы в новой Беларуси: деньги будут, главное — избежать ошибок России
На навуку ў Беларусі вылучаецца зусім няшмат грошай / Еўрарадыё

Асноўная эканамічная перавага Беларусі — чалавечы капітал, адзначае Кацярына Барнукова, таму важна пераходзіць да эканомікі ведаў. Аднак доля расходаў на даследаванні ў Беларусі вельмі нізкая.

Паводле звестак Мінфіна, расходы кансалідаванага бюджэту ў 2021 годзе складуць 43,85 млрд рублёў. З іх на фундаментальныя навуковыя даследаванні плануецца накіраваць 140,85 млн рублёў, а на фінансаванне прыкладных даследаванняў і распрацовак — 88,98 млн рублёў.

— Пры гэтым яны расходуюцца не вельмі эфектыўна, — працягвае Кацярына Барнукова. — І вядома, мы павінны дапамагчы эканоміцы дыверсіфікавацца. Дзяржава можа гэта рабіць як праз падтрымку малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія ёсць драйверам экспарту ў ЕС у апошнія гады, так і праз уступленне ў розныя гандлёвыя пагадненні.

Напрыклад, Беларусь адзіная сярод суседзяў і ў ЕАЭС не сябра Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

 

Рэструктураваць дзяржсектар не страшна

Реформы в новой Беларуси: деньги будут, главное — избежать ошибок России
Пры рэформе дзяржсектара важна падтрымаць тых, хто страціць працу / Еўрарадыё

Яшчэ адна важная рэформа — рэструктурызацыя дзяржсектара. Не варта гэтага баяцца, паколькі дзяржсектар ужо не адыгрывае такой вялікай ролі ў эканоміцы, мяркуе Кацярына Барнукова.

— За апошнія дзесяць гадоў скарачэнне занятасці ў дзяржсектары адбылося з 40 адсоткаў да 30 адсоткаў. Гэта добры прыклад таго, што ў прынцыпе рэструктурызацыя дзяржпрадпрыемстваў не абавязкова будзе суправаджацца вялікімі сацыяльнымі ўзрушэннямі.

Скарачэнне дзяржсектара ў далейшым звязана з прыватызацыяй, а яна асацыюецца з карупцыяй.

— Каб гэтага не дапусціць, мегаважнае развіццё СМІ, медыя і развіццё грамадзянскай супольнасці, — падкрэслівае Кацярына Барнукова. — Вядома, важная незалежнасць судовай сістэмы, а паралельна з пытаннем рэструктурызацыі дзяржпрадпрыемстваў трэба думаць пра падтрымку насельніцтва.

Пакуль у Беларусі практычна няма падтрымкі беспрацоўных. І гэта адна з прычын, чаму людзі не спяшаюцца шукаць больш прывабныя рабочыя месцы і разлічваць, што нейкі час давядзецца пабыць без працы. Максімальная дапамога па беспрацоўі цяпер складае дзве базавыя велічыні, або 58 рублёў.
 

Важныя рэформы могуць быць непапулярнымі

Реформы в новой Беларуси: деньги будут, главное — избежать ошибок России
Адна з самых складаных і патрэбных рэформаў — пенсійная / Еўрарадыё

Адна з рэформаў, якія даўно абмяркоўваюцца ў Беларусі, — пенсійная. Яна звязаная са старэннем насельніцтва. Цяперашняй салідарнай пенсійнай сістэме, пры якой пенсіі выплачваюцца за кошт падаткаў працаздольнага насельніцтва, усё цяжэй працаваць. Бо працаздольнае насельніцтва скарачаецца.

— Старэнне насельніцтва азначае, што рана ці позна зноў давядзецца падвышаць пенсійны ўзрост. Гэтага, на жаль, будзе недастаткова, — кажа Кацярына Барнукова.

Выходзіць, трэба пераходзіць на іншую сістэму, напрыклад, калі кожны сам збірае сабе на пенсію. Але пры гэтым патрэбныя грошы, каб падтрымліваць тых, хто ўжо выйшаў на пенсію або доўгі час рабіў адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
 

"Ахвотных дапамагаць будзе шмат"

Каментуючы прэзентацыю Кацярыны Барнуковай, Сяргей Гурыеў адзначае, што некаторыя рэформы Беларусі будзе праводзіць лягчэй, чым Расіі ці Украіне. Галоўнае, каб яны праводзіліся хутка.

Реформы в новой Беларуси: деньги будут, главное — избежать ошибок России
Сусветная супольнасць будзе гатовая падтрымаць Беларусь, лічыць Сяргей Гурыеў / Reuters

Эксперт адзначае, што зацягванне рэформаў дае час іх праціўнікам блакаваць перамены і пераход да адкрытасці і сумленнай канкурэнцыі.

— У гэтым сэнсе карысна мець праграму рэформаў і хутка яе рэалізоўваць. Праблема Расіі дзевяностых гадоў — не ставала грошай. Цэны на нафту ўпалі, даўгі не былі спісаныя, пазычыць не было ў каго. Сумы, пра якія тады гаварылі ў МВФ і заходнія палітыкі, сапраўды выглядалі па расійскіх мерках смешнымі.

З гэтага выйшла памылка расійскіх рэфарматараў: не было непасрэднай падтрымкі насельніцтва.

— У Беларусі сітуацыя іншая. Гэта невялікая эканоміка. Яна па кішэні і МВФ, і Сусветнаму банку, і Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця. Хоць і кажуць, што Еўропа не хоча дапамагаць сваім суседзям, мой досвед працы ў міжнародных арганізацыях падказвае мне, што ёсць вельмі шмат людзей, якім хочацца запісаць у свой актыў якую-небудзь паспяховую краіну, якая стала часткай Еўрасаюза або еўрапейскай зоны свабоднага гандлю. Таму ахвотных дапамагаць будзе шмат.

Реформы в новой Беларуси: деньги будут, главное — избежать ошибок России
МВФ вылучыў Беларусі SDR амаль на $1 млрд нават без рэформаў / Reuters

У тым ліку Беларусі будуць гатовыя дапамагчы правесці сумленную прыватызацыю, упэўнены Сяргей Гурыеў.

— Сумленную прыватызацыю ў краінах Усходняй Еўропы ЕБРР праводзіць умее, і, уласна, ЕБРР спрабаваў праводзіць прыватызацыю з Лукашэнкам. Толькі Лукашэнка не хацеў прыватызаваць нічога, нягледзячы на абяцанні.

Эканаміст адзначае, што ўжо цяпер ЕС падрыхтаваў для новай Беларусі падтрымку на 3 млрд еўра. І нават калі ў будучыні Беларусь страціць падтрымку Расіі, то гэта не катастрафічна.

— Значна больш катастрафічная адсутнасць эканамічнага росту, — кажа Сяргей Гурыеў.

 

Перавага Беларусі — алігарх толькі адзін 

Расчараваннем расійскіх рэформаў дзевяностых стала карупцыя. Тое самае можна назіраць ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі