Цэны ў Беларусі вырастуць. Эксперты — пра новае “справядлівае цэнаўтварэнне”

Эксперты — пра новае “справядлівае цэнаўтварэнне”

Эксперты — пра новае “справядлівае цэнаўтварэнне”

Чыноўнікі нарэшце падрыхтавалі новую “справядлівую формулу цэнаўтварэння”. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю адзначыла тры асноўныя пункты змяненняў у пастанову пра рэгуляванне цэн.

Будзе скарочаны спіс рэгуляваных тавараў; вытворцы атрымаюць права самастойна вызначаць адпускныя цэны з улікам узроўню рэнтабельнасці; для беларускіх тавараў будуць вызначаныя гандлёвыя надбаўкі — не меншыя, чым для імпартнай прадукцыі.

Еўрарадыё спытала эканамістаў, ці добрая гэта ідэя, што зменіцца для беларусаў і як моцна падымуцца цэны.

Цэны дакладна вырастуць

Формулай цэнаўтварэння гэта назваць вельмі цяжка, бо фактычна мы вяртаемся туды, адкуль пачалі, лічыць эканамістка Аліса Рыжычэнка.

— Мы вяртаемся да больш-менш рынкавых умоў, але абмежаванні будуць здымацца паступова на нейкія віды тавараў. Гэта не формула справядлівых цэн, проста чыноўнікі зразумелі, што без рынкавых умоў эканоміка функцыянаваць не можа, асабліва калі гаворка пра рознічны гандаль.

Аліса Рыжычэнка кажа, што зняцце абмежаванняў на цэны выгаднае як прадпрыемствам, так і самому Лукашэнку.

Цэны ў Беларусі вырастуць. Эксперты — пра новае “справядлівае цэнаўтварэнне”
Чыноўнікі зразумелі, што без рынкавых умоў эканоміка функцыянаваць не можа
Цэны ў Беларусі вырастуць. Эксперты — пра новае “справядлівае цэнаўтварэнне”
Цэны ў Беларусі будуць павышацца / Onliner
Цэны ў Беларусі вырастуць. Эксперты — пра новае “справядлівае цэнаўтварэнне”
Усе рызыкі будуць уключаныя ў цэны / grodno24.com

На думку эксперта, як гэта і раней было ў беларускай гісторыі, рэгуляваныя цэны будуць расці значна хутчэй, чым калі б былі рынкавыя механізмы.

— Бо манетарная палітыка застаецца даволі мяккай у дачыненні да гэтых 150-200 прадпрыемстваў. Канкурэнцыі амаль няма, рызыкі непрадказальнасці будуць павялічвацца, таксама ёсць банкаўскія рызыкі. 

Акрамя гэтага невядома, што там зробіць Цэнтральны банк Расіі, да якога прывязаны беларускі рубель. Таму ўсе гэтыя рызыкі будуць уключаныя ў цэны. 

На самай справе гэта проста апгрэйд Лукашэнкі, каб паказаць, які ён геніяльны, што збалансаваў рынкавыя механізмы і сацыяльную арыентацыю эканомікі.

Яраслаў Раманчук таксама кажа, што ў беларускай эканоміцы няма паняцця “інфляцыя”: у Беларусі гэтае паняцце палітычнае і ідэалагічнае.

Аб’ектыўны паказчык інфляцыі трэба лічыць згодна з метадалогіяй і статыстыкай. Рэнтабельнасць рэгулюецца, цэны рэгулююцца, а што тады лічыць паказчыкам інфляцыі? Што ўрад скажа, тое і будзе. 

Яны кажуць, што інфляцыя цяпер 5,2%, а людзі адчуваюць па сваіх кішэнях радыкальна іншае. Тое самае ў Беларусі робіцца і ў дачыненні да курса. “Трэба для людзей стабільнасці — намалюем, трэба стабільны курс — намалюем”. А якой цаной гэта адбываецца — ужо іншая рэч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.