Рэха "Еўрапейскага маршу": апазіцыянераў палохаюць мільённымі штрафамі
Сталічныя камунальныя службы патрабуюць ад арганізатараў леташняга "Еўрапейскага маршу" 10 мільёнаў рублёў. Пра гэта стала вядома сёння ў Савецкім судзе Мінску, дзе працягнуўся
судовы працэс паводле пазову прадпрыемства "Гаррамаўтадор" да заяўнікаў
апазіцыйнай акцыі. Спачатку дзяржаўнае прадпрыемства хацела спагнаць за
дадатковыя выдаткі па прыбіранні і вывазе смецця 2 мільёны рублёў. Але
сёння новыя пазовы выставілі яшчэ 8 камунальных прадпрыемстваў.
З боку заяўнікаў на суд з'явіліся лідэр АГП Анатоль Лябедзька і намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Зміцер Хведарук і Яўген Афнагель на працэсе не прысутнічалі, гэта і дало фармальную прычыну суддзю Сяргею Баразне перанесці разгляд справы на іншую дату, паведамляе "Наша ніва".
Як паведамляе "Хартыя-97", у працэсе судовага паседжання прадстаўнікі прадпрыемства "Гаррамаўтадора" не прадаставілі суду ніякіх доказаў "нанесеных стратаў".