Названыя рэкардсмены гэтай уступнай кампаніі

Цэнтралізаванае тэставанне

Цэнтралізаванае тэставанне / vgr.by

Абсалютнай рэкардсменкай сёлетняй уступнай кампаніі стала Дар'я Галамака, выпускніца з Бабруйска, якая па выніках ЦЭ, ЦТ і сярэдняга бала атэстата набрала 400 балаў. Аб гэтым напісала БЕЛТА.

Дзяўчына вучылася ў СШ №27 Бабруйска імя Харужай. Яна прызналася, што не чакала атрымаць максімальны вынік, хаця старанна рыхтавалася да выпрабаванняў. Плюс да ўсяго Дар'я залатая медалістка, яе сярэдні бал атэстата роўны 10.

— Я здавала матэматыку на ЦЭ 27 траўня і англійская на ЦТ 3 чэрвеня, па рускай мове аўтаматам было 100 балаў, таму што я ўзяла дыплом першай ступені на абласной алімпіядзе, — тлумачыць выпускніца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі