Мінскі суд папярэдзіў украінца, яго перададуць бацькам

Як паведамляюць праваабаронцы, пратаколы за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства склалі на 8 ўдзельнікаў Дня Волі ў Мінску, які прайшоў 24 сакавіка. Ім пагражае папярэджанне, штраф альбо адміністрацыйны арышт.

Суды праходзяць 25 сакавіка ў судзе Савецкага раёна сталіцы. Суду чакаюць Алег Рагоўскі, Аляксандр Кавалёў, Антон Цімохаў, Алег Асташонак і Віталь Станішэўскі, а таксама грамадзяне Украіны — Юля Грышчук, Юля Слівінская і непаўнагадовы Назар Зеліноўскі.

Як стала вядома, украінец Назар Зелінкоўскі атрымаў папярэджанне. Яго адвязуць у аддзяленне міліцыі на вуліцы Якуба Коласа, каб увечары перадаць бацькам. Заўтра а 12-й гадзіне дня Аддзел па грамадзянстве і міграцыі Савецкага РУУСа Мінска разгледзіць пытанне па дэпартацыі Назара з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі